У Гародні затрыманы з прымяненнем фізічнай сілы Сяргей Ціханоўскі

| Палітыка

Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай пасля масавай акцыі ў Гомелі накіраваўся ў Гародню. У гэтым абласным цэнтры меўся прайсці агітацыйны пікет, аналагічны гомельскаму. Аднак пад канец сустрэчы заснавальніка папулярнага ютуб-канала "Краіна для жыцця" з патэнцыйнымі выбарцамі здарыўся інцыдэнт. 

Калі відэаблогер праводзіў сустрэчу з гараджанамі, да яго падышлі некалькі жанчын у масках. Грамадзянкі настойліва чапляліся да Сяргея Ціханоўскага, штурхалі яго, правакавалі на канфлікт (кадры з відэа канала Vladimir Melnychuk). Жанчына-правакатарка паскардзілася міліяцыянтам, што Ціханоўскі не адказвае на яе пытанні. ПАсля чаго, міліцыя накіравалася да блогера і пачала яго затрымліваць

 

З відэа вынікае, што ў выніку непрацяглай штурханіны праваахоўнік апынуўся на зямлі. Пасля гэтага ў сітуацыю ўмяшаўся АМАП. На кадрах бачна, што спецназ пры затрыманні Сяргея Ціханоўскага прымяніў фізічную сілу. 

 

Гарадзенцы не даюць ад'ехаць аўтобус з затрыманым Ціханоўскім.

 

Прыхільнікі Ціханоўскага сабраліся каля УУС Гарадзенскага аблвыканкама (кадр з відэа тэлеграм-канала Беларусь Головного мозга).


Флагшток

«У властей страх из-за того, что в этих раскопках что-то не так». Прокуратура репрессирует фильм о расстрелах под Гомелем, искажая историческую правду

| Палітыка | 0

Флагшток разобрал манипуляции прокуратуры, взял комментарий у автора ленты и установил, кто причастен к репрессиям в отношении фильма.