Скарыстаную прапагандыстамі адміністратарку пратэстных чатаў будуць судзіць па 12 артыкулах — яна вярнулася ў Беларусь праз падман сілавікоў

| Палітыка | 0

У раскладзе Гомельскага абласнога суда з'явілася крымінальная справа Таццяны Курылінай — былой адміністратаркі пратэстных чатаў, якая выехала ў Польшчу, а потым добраахвотна вярнулася ў Беларусь і выступіла ў прапагандысцкай перадачы на праўладным тэлеканале. Прычыны такіх дзеянняў Таццяны заставаліся загадкай, таксама не было вядома, што з ёй стала пасля вяртання ў Беларусь.

Цяпер сітуацыя праяснілася: 28 снежня над жанчынай пачнецца закрыты суд — яе абвінавачваць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса і могуць асудзіць на тэрмін да 15 гадоў зняволення. Увесь гэты час Таццяна знаходзілася ў СІЗА, вынікае з паведамлення пракуратуры.



Таццяна Курыліна. Скрыншот відэа «Беларусь 1»


Паводле абвінавачвання, «49-я гадовай К. інкрымінаваныя множныя эпізоды публічнай абразы і паклёпы на адрас прадстаўнікоў улады, сілавых ведамстваў, пракурорскіх работнікаў у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў, суддзяў у сувязі з адпраўленнем імі правасуддзя, а таксама кіраўніка дзяржавы; незаконныя збор і размяшчэнне інфармацыі аб прыватным жыцці названых грамадзян без іх згоды; заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах; заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Таксама ў паведамленні пракуратуры сцвярджаецца, што Таццяна «з 20 жніўня 2020 года па 20 лютага 2022 года праз Telegram-рэсурсы заклікала ўдзельнікаў чатаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў улады і сілавых структур».


Па 12 артыкулах — да 15 гадоў зняволення

Курыліну абвінавачваюць па цэламу шэрагу крымінальных артыкулаў. Жанчыне можа пагражаць да 15 год зняволення:

  •     ч.3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  •     арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  •     ч. 1 арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  •     ч.1 арт.203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  •     ч.1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  •     ч.3 арт. 203-1 –  незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  •     арт. 188 – паклёп;
  •     ч. 1 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта Беларусі;
  •     ч. 2 арт.203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  •     ч.1 арт. 368 – абраза прэзідэнта;
  •     ч. 2 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнт, здзейснены паўторна;
  •     ч.2 арт. 366 –  гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.


Стала ахвярай падману сілавікоў і прапагандыстаў

Як паведамляў Флагшток, у лютым прапагандысцкі сюжэт з удзелам Таццяны выйшаў на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1». Гамяльчанку прадставілі як адміністратара беларускіх пратэстных чатаў з назвай «97%». Прапагандыст Ксенія Лебедзева сцвярджала, што Таццяна — адна з тых, хто пасля выезду за мяжу вырашыў перагледзець свае погляды і вярнуцца ў Беларусь, «загладзіць віну» праз добраахвотныя прызнанні. У тым ліку — выступіць на ТБ.

Лебедзева сцвярджала, што быццам бы Таццяна ўдзельнічае ў яе праграме «Дарога дадому», якая гарантуе «бяспечнае вяртанне». Але ў выніку аказалася, што Таццяна стала ахвярай падману сілавікоў і прапагандыстаў.

У сюжэце на тэлебачанні Таццяна казала, што «чаты 97% цяпер бессэнсоўныя», распавядала аб супрацоўніцтве са Сцяпанам Пуціла. Сама гамяльчанка ў інтэрв'ю не заяўляла пра тое, што вырашыла «перагледзець погляды» і хоча «загладзіць віну», не тлумачыла, чаму вырашыла вярнуцца з Польшчы дадому. Яна толькі казала, што «безумоўна стамілася».


Абяцалі «хатнюю хімію»

Падрабязнасці нядаўна распавядала «Медыязона». Па звестках выдання, пасля пераезда ў Польшчу Курылінай напісаў незнаёмы мужчына, з якім у яе «завязалася сяброўства, а потым з'явіліся — як яна думала — адносіны». Новы знаёмы Таццяны прадставіўся «былым сілавіком з шырокімі сувязямі» і прапанаваў прыехаць у Беларусь, бо «даведаўся па сваіх каналах», што там яе не шукаюць. Амаль праз паўгода гэтых стасункаў Курыліна папрасіла калег па чатах зняць з яе правы адміністратара «ў сувязі з хваробай і тым, што ў яе зламаўся тэлефон».

Адна з актывістак, даведаўшыся, што Курыліна вярнулася ў Беларусь, патэлефанавала ёй. Таццяна казала, што ў Польшчы ёй было цяжка, а тым, якія вярнуліся ў Беларусь «праўда нічога не будзе» — усіх адправяць на «хатнюю хімію». Але пазней стала вядома, што Курыліну змясцілі ў СІЗА.

Пакинуць каментар

«По правилам Госавтоинспекции не нарушает». В ГАИ прокомментировали появление машины-ракеты.

| Палітыка | 2

Журналист Флагштока позвонил по номеру дежурного в управление ГАИ Гомельской области, чтобы узнать, какие имеются ли нарушения беларусского законодательства со стороны владельца российского автомобиля-ракеты.

Российские военные пытались захватить заправку под Гомелем. Малоизвестные и резонансные истории первых месяцев полномасштабного вторжения РФ в Украину

| Палітыка | 0

Флагшток подготовил подборку малоизвестных и резонансных историй, которые связаны с действиями российских военных на территории Гомельщины