Лукашэнка павысіў суддзю па справе Ціханоўскага, а іншага суддзю з Гомельшчыны звольніў

| Палітыка

Указам Лукашэнкі (які асабіста прызначае і звальняе суддзяў у Беларусі) Мікалай Бакуноў прызначаны суддзёй бестэрмінова і будзе цяпер займаць пасаду першага намесніка старшыні Гомельскага абласнога суда.



Суддзя Мікалай Бакуноў


Бакуноў вядомы тым, што пачынаў разгляд справы Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і яшчэ чатырох палітвязняў. Але падчас працэсу, у верасні 2021 года, Лукашэнка вызваліў яго ад пасады суддзі Гомельскага абласнога суда і прызначыў на пяцігадовы тэрмін старшынёй суда Чыгуначнага раёна Гомеля.

Аднак прайшоў толькі год, і Лукашэнка вярнуў Бакунова ў Гомельскі абласны суд на больш высокую пасаду. Гэты суддзя вядомы ранейшымі палітычнымі выракамі.



Бакуноў тры месяцы ў закрытым рэжыме разглядаў справу Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і яшчэ чатырох палітвязняў


А ў Жлобіне вызвалены ад пасады суддзя Ігар Змушко. Як гаворыцца ва указе Лукашэнкі — ён звольніўся па ўласным жаданні. Змушко таксама вядомы палітычнымі прысудамі, але пры гэтым асуджаў не на пазбаўленне волі, а на «хатнюю хімію», адміністрацыйныя штрафы і «суткі».

«У властей страх из-за того, что в этих раскопках что-то не так». Прокуратура репрессирует фильм о расстрелах под Гомелем, искажая историческую правду

| Палітыка | 0

Флагшток разобрал манипуляции прокуратуры, взял комментарий у автора ленты и установил, кто причастен к репрессиям в отношении фильма.