Гомельскія ідэолагі выпадкова апублікавалі службовую інструкцыю — вось што з яе стала вядома

| Палітыка | 1

Ідэолагі адміністрацыі Савецкага раёну Гомеля выпадкова апублікавалі службовую інструкцыю, якую ім даслалі з аддзела інфармацыйна-аналітычнай работы і маніторынга Камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. Паведамленне на канале «СОВЕТский Live» заўважыў Флагшток і даведаўся, што можа азначаць інструкцыя.



Публікацыя з рэпостам інструкцыі праіснавала некалькі секунд і была выдалена


У паведамленні гаворыцца пра тое, што ідэолагам даслалі ліст пад грыфам «для службовага карыстання» з заданнем пазначыць IP-адрасы, з якіх падлучаюцца да інтэрнэту спецыялісты аддзелаў па інфармацыйна-аналітычнай рабоце. Існаванне такіх аддзелаў і сектараў не афішуецца — інфармацыі пра іх няма на сайтах раённых адміністрацый, як і пра існаванне такога накірунку работы ў абласным камітэце ідэалогіі. Пра дзейнасць такіх аддзелаў вядома толькі праз ускосныя ўзгадкі ў публікацыях дзяржаўнай прэсы.

Раней Флагшток высветліў, што начальнікам аддзела інфармацыйна-аналітычнай работы і маніторынга камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама з'яўляецца Дзмітрый Ісачанка, які кантралюе трэш-канал Говорит Гомель і хаваецца пад нікам Hejter. 

Флагшток установил имя администратора одиозного тг-канала — им оказался чиновник из Гомельского облисполкома (дополнено)

В рамках нового расследования Флагштоку удалось установить имя владельца телеграм-канала, сеющего ненависть, и понять, чем занимаются топовые идеологи в Гомельском облисполкоме.



Цяпер стала вядома, што ён не выдаляў свой службовы акаўнт, а толькі памяняў нік на «Тутэйшы». Менавіта пад ім Ісачанка перапісваецца з іншымі ідэолагамі. Пра гэта гаворыць інфармацыя з Тэлеграм-бота, які фіксуе старыя дадзеныя Тг-акаўнтаў.   





Дзмітрый Ісачанка


Меркавана, у дасланай Ісачанкам інструкцыі вядзецца гаворка пра стварэнне лакальнай сеткі — гэта можа быць сэрвіс перасылкі дакументаў ці камунікацыі чыноўнікаў.

З ліста таксама вынікае, што падначаленым Ісачанкі ў ягоным сакрэтным аддзеле з'яўляецца Яўген Усцюшкоў. Гэта былы БРСМавец, які, паводле ранейшых узгадак пра яго, дагэтуль працаваў галоўным спецыялістам аддзела інфармацыйна-аналітычнай і арганізацыйна-кадравай работы Гомельскага абкаму БРСМ як мінімум з 2019 года па 2021.


Яўген Усцюшкоў


Таксама, дзякуючы інфармацыі пра акаўнт Ісачанкі, можна меркаваць, чым займаюцца такога кшталту спецыялісты. «Тутэйшы» з'яўляецца ўдзельнікам многіх чатаў, дзе абмяркоўваюць грамадскія праблемы, пратэстных чатаў, у тым ліку супольнасцяў беларусаў за мяжой. Акрамя таго, ідэолаг падпісаны на групу дапамогі тым, хто шукае украінцаў, вывезеных у Беларусь.


Інфармацыя пра акаўнт «Тутэйшы»


Цікава, што яшчэ адзін былы БРСМавец Аляксей Зайцаў, які працаваў першым сакратаром Цэнтральнага раённага камітэту БРСМ Гомеля, цяпер працуе загадчыкам сектара інфармацыйна-аналітычнай работы ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкаму. Такім чынам, кадры «ідэолагаў-аналітыкаў» фармуюць, як правіла, з БРСМаўцаў.


Скрыншот сайта «Гомельскіх ведамасцяў»

Пакiнуць каментар

Вася

29.01.2024

Настоящие экстремисты.