Акцёры Гомельскага абласнога драмтэатра асудзілі гвалт (відэа)

| Палітыка

Акцёры Гомельскага абласнога драмтэатра запiсалi вiдэазварот, у якiм выказалi сваю пазiцыю да падзей, што адбываюцца апошнiм часам у нашай краiне.

 

«Далучаюся да сваiх беларускiх калег. Мы — беларусы. Мы любiм сваю зямлю. Я прашу спынiць арышты мiрных грамадзян Беларусi – нашых родных, сяброў i знаёмых. Я прашу спынiць гвалт на вулiцах нашых родных гарадоў. Я патрабую спынiць нечалавечую жорсткасць у дачыненнi мiрна пратэстуючых грамадзян Беларусi. Я хачу гаварыць адкрыта. Я хачу думаць свабодна. Я хачу не баяцца. Я хачу адчуваць сабе ў бяспецы ў сваiм горадзе. Я хачу дыхаць вольна», — зазначаюць у відэазвароце гомельскія акцёры. 

Нагадаем, што першымi работнiкамі культуры, якiя выказалiся супраць гвалту сілавікоў, былi супрацоўнiкi Купалаўскага тэатру ў Мінску. Пасля гэтага быў зволены яго кiраўнiк Павал Латушка


Флагшток


«У властей страх из-за того, что в этих раскопках что-то не так». Прокуратура репрессирует фильм о расстрелах под Гомелем, искажая историческую правду

| Палітыка | 0

Флагшток разобрал манипуляции прокуратуры, взял комментарий у автора ленты и установил, кто причастен к репрессиям в отношении фильма.