Звальняюць з працы энергічнага дырэктара Веткаўскага музея

| Навіны | 0

Стала вядома, што не працягваюць канктракт з Пятром Цалкам, дырэктарам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава. Пра гэта паведамілі ў сацсетках, піша Наша Ніва.




Веткаўскі музей у тым ліку і дзякуючы Пятру Цалка быў адной з найбольш заўважных і актыўных рэгіянальных музейных устаноў.

«Велізарная колькасць відэалекцый, экскурсій, майстар-класаў, відэа-гутарак — той кейс, якім не могуць пахваліцца знакамітыя сталічныя музеі, а Веткаўскі можа, — з сумам адзначаюць у сацсетках. — Менавіта ў Гомельскім філіяле Веткаўскага музея, калі яе загадчыкам быў Пятро, з'явілася «Школка бытавога танца». Усе выдатна памятаюць «Гуканне вясны», «Ноч музеяў» «Летнікі па ткацтве» і велізарная колькасць вечарын, якія праходзяць у музеі».



Публікацыя аб непрацягненні кантракта на старонцы Веткаўскага музея ў Вконтакте


Акрамя таго, у Веткаўскім музеі рупіліся пра папаўненне фондаў унікальнымі экспанатамі. Сярод іншага музей аб'яўляў зборы на набыццё цікавых прадметаў, і дабіваўся ў гэтым поспеху. Так, у мінулым годзе ўдалося такім чынам набыць ікону з выявай Божай Маці, якая з’яўлялася часткай Царскай брамы XIX стагоддзя, а дакладней створкай з наверша брамы.

А сёлета знайшлося і больш ранняе ды поўнае наверша з Царскай брамы. Дзве створкі брамы — дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла. І на гэта таксама быў абвешчаны збор.


Пакiнуць каментар

Звыш 2 тысяч палітычных «крыміналак»: у СК распавялі, па якіх прычынах часцей рэпрэсуюць жыхароў Гомельскай вобласці

| Навіны | 0

Летась на Гомельшчыне ўзбудзілі 539 палітычна матываваных крымінальных спраў, якія афіцыйна называюць «справамі экстрэмісцкай накіраванасці».

С-400, «зубы дракона», военный городок: международные эксперты оценили военные преобразования в Гомельской области

| Навіны | 0

В целом отмечается, что создание Южного оперативного командования преследует цель создать военное присутствие вблизи юго-восточной границы для подготовки к возможному конфликту в Украине.