У Кіеве з’явіцца вуліца, названая ў гонар Уладзіміра Караткевіча

| Навіны

У галасаванні за новы назоў вуліцы Дабралюбава ў Кіеве перамог Уладзімір Караткевіч — славуты беларускі пісьменнік, які навучаўся ў Кіеве. Перайменаванне вуліц у сталіцы Украіны праходзіць у мэтах «дэрусіфікацыі». 


Графіці з выявай Караткевіча ў Рагачове, фота: taktak.by

Літаратуразнаўцы і краязнаўцы Гомельшчыны лічаць Уладзіміра Караткевіча «сваім» пісьменнікам. З Рагачоўшчыны паходзілі яго продкі. Таксама пісьменніка натхнялі на творчую дзейнасць мясціны ва Усходнім Палессі. А ў Рагачове, імаверна, Караткевіч напісаў некалькі твораў. Там жа знаходзіцца хата яго дзядзькі, дзе нейкі час жыў пісьменнік.

Прапанову аб перайменаванні вуліцы ў гонар Караткевіча ўнёс украінскі паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Вячаслаў Лявіцкі. Яго прапанову ўхваліла экспертная камісія.



Трэба адзначыць, што вуліцы, названыя ў гонар Караткевіча, у Беларусі ёсць у Рагачове і ў Оршы. У 2016 годзе нечакана з’явілася прапанова аб з’яўленні вуліцы Караткевіча ў Гомелі. Яна нават сыходзіла ад саміх уладаў. Але ў выніку прапанова была адхіленая — чыноўнікі спаслаліся на тое, што гомельцам быццам бы больш даспадобы такія назвы, як «Кветкавая» ці «Яблыневая». Змены ў дзеяннях бюракратаў тады нарабілі шмат шуму. 

Таксама па выніках галасавання ў Кіеве мусіць з’явіцца вуліца, названая ў гонар Кастуся Каліноўскага. Прапанова, звязаная з імем беларускага паўстанца, перамагла аж два разы — пераймянуюць ці то вуліцу Астраханскую, ці то Брэсцкую. Такі поспех можна звязаць з тым, што ва Украіне зараз дзейнічае беларускі Полк імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе на ўкраінскім баку з першых дзён вайны.

А вось вуліцы імя Францыска Скарыны ў Кіеве пакуль не будзе. Гэты назоў не атрымаў большасці галасоў для перайменавання вуліцы Брэсцкай.

Вынікі галасавання перададзеныя ў гарадскую раду для далейшага разгляду.

«Слава Украіне! Беларусы за брацкую Украіну». Работнікаў МНПЗ жорстка затрымалі, а прапагандысты знялі сюжэт аб «нацысцкіх выказваннях»

| Навіны | 1

Мазырскія прапагандысты знялі сюжэт аб затрыманні працаўнікоў Мазырскага МНПЗ. У відэа словы ў падтрымку Украіны прапагандысты назвалі «нацысцкімі выказваннямі правага толку».

«Мы паклалі Захаранку ў багажнік, я ўжо тады хацеў з'ехаць». Юры Гараўскі на судзе ў Швейцарыі распавёў пра забойства Юрыя Захаранкі

| Навіны | 0

У судзе кантона Санкт-Гален Швейцарыі пачаўся суд над былым сахраўцам Юрыем Гараўскім. Яго абвінавачваюць у датычнасці да знікненняў у Беларусі вядомых палітыкаў. У тым ліку выхадца з Гомельчыны Юрыя Захаранкі. Трансляцыю з залі суда вядзе «Новы час».