У Гомель прыехала аўто з нумарам СССР

| Навіны | 0

Гамяльчанка зняла на відэа незвычайныя рэгістрацыйныя нумары на аўтамабіле. Флагшток расказвае, адкуль яны.



На відэа аўтамабіль Nissan з лічбами і літарамі СС2107СР 080. На нумары на чырвоным фоне ёсць выява герба Савецкага Саюза і код краіны ў выглядзе лацінскай абрывіятуры SU (Soviet Union).

Гэтыя нумары з'яўляюцца вынікам дзейнасці «Грамадзян СССР» — маргінальнага расійскага руху «суверэнных грамадзян». Яго прыхільнікі вераць у тэорыю змовы, паводле якой Савецкі Саюз дэ-юрэ працягвае існаваць.

«Грамадзян СССР» афіцыйныя ўлады РФ недалюбліваюць: у 2018–2022 гадах іх арганізацыі прызнаюць экстрэмісцкімі, адэптаў саджаюць у турмы. Адзін з ініцыятараў стварэння «новых рэгістрацыйных знакаў СССР» у 2019 годзе судом Екацярынбургу быў прызны вар'ятам. Яго накіравалі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. У жніўні 2022 года Міністэрства юстыцыі РФ унесла «Грамадзян СССР» у спіс экстрэмісцкіх арганізацый.  

Аднак ініцыятыва жывая і сёння. У інтэрнеце нескладана знайсці і замовіць не толькі рэгістрацыйны нумар, але і пасведчанне кіроўцы, і нават пашпарт СССР.

Гэтыя нумары «грамадзяне СССР» называюць савецкімі нумарамі ўзору 2017 году. У адпаведнасці з прыдуманымі правіламі, нумары падраздзяляюцца на мужчынскія белыя і ружовыя жаночыя. Апошнія тры лічбы ўказваюць на код рэгіёна. 


Васьмідзясяты рэгіён на афіцыйных рэгістрацыйных знаках адпавядае аўтамабільнаму коду акупаванай РФ часткі Данецкай вобласці Украіны.

Наяўнасць такога аўтамабіля ў Гомелі паказвае, што, валодаючы фэйкавым рэгістрацыйным нумарам расійскага экстрэмісцкага руху, можна праехаць з акупаванай Украіны, перасекчы дзяржаўную мяжу Беларусі і перамяшчацца па Гомельшчыне без міліцэйскага супрацьдзеяння.


Зняла відэа Наталля Пяшэвіч — кіраўніца пракрамлёўскага руху «Патрыёты Беларусі» ў Гомелі


Пакiнуць каментар

Звыш 2 тысяч палітычных «крыміналак»: у СК распавялі, па якіх прычынах часцей рэпрэсуюць жыхароў Гомельскай вобласці

| Навіны | 0

Летась на Гомельшчыне ўзбудзілі 539 палітычна матываваных крымінальных спраў, якія афіцыйна называюць «справамі экстрэмісцкай накіраванасці».

С-400, «зубы дракона», военный городок: международные эксперты оценили военные преобразования в Гомельской области

| Навіны | 0

В целом отмечается, что создание Южного оперативного командования преследует цель создать военное присутствие вблизи юго-восточной границы для подготовки к возможному конфликту в Украине.