Сын затрыманай Ларысы Шчыраковай да сёння ў прытулку. Сваякі чакаюць яго бацьку з Сібіры

| Навіны | 0

Трэція суткі былую журналістку Ларысу Шчыракову ўтрымліваюць у гомельскім ІЧУ, а яе непаўнагадовага сына Святаслава — у сацыяльна-педагагічным цэнтры ў пасёлку Бярозкі Гомельскага раёна, паведамляе БАЖ





Ларыса Шчыракова (фота: асабістая старонка ў Facebook)


У ізалятары не прынялі перадачу для Ларысы ад сваякоў. Відавочна, у бліжэйшы час яе перавядуць у СІЗА-3 на вуліцу Кніжную.

Адваката Ларысе Шчыраковай яшчэ не наймалі. Яе маці-пенсіянерка толькі пакінула бальніцу, пасля кавіду яна працяглы час хварэе і не можа зараз хадзіць без дапамогі. Бацьку Ларысы больш за восемдзесят гадоў.


На здымку — адзін з пакояў пасля ператрусу (фота: БАЖ)


Сваякам Ларысы ўдалося звязацца з бацькам Святаслава, які даўно жыве ў расійскім Новасібірску. Ён першы, каго сацыяльныя службы бачаць апекуном падлетка.

Ларысу Шчыракову затрымалі 6 снежня. У той жа дзень у прыватным доме, дзе жыве жанчына, сілавікі ўчынілі ператрус. Прычына затрымання Шчыраковай да сёння невядомая.

Пакинуць каментар

«Слава Украіне! Беларусы за брацкую Украіну». Работнікаў МНПЗ жорстка затрымалі, а прапагандысты знялі сюжэт аб «нацысцкіх выказваннях»

| Навіны | 1

Мазырскія прапагандысты знялі сюжэт аб затрыманні працаўнікоў Мазырскага МНПЗ. У відэа словы ў падтрымку Украіны прапагандысты назвалі «нацысцкімі выказваннямі правага толку».

«Мы паклалі Захаранку ў багажнік, я ўжо тады хацеў з'ехаць». Юры Гараўскі на судзе ў Швейцарыі распавёў пра забойства Юрыя Захаранкі

| Навіны | 0

У судзе кантона Санкт-Гален Швейцарыі пачаўся суд над былым сахраўцам Юрыем Гараўскім. Яго абвінавачваюць у датычнасці да знікненняў у Беларусі вядомых палітыкаў. У тым ліку выхадца з Гомельчыны Юрыя Захаранкі. Трансляцыю з залі суда вядзе «Новы час».