Экс-кіраўніка гомельскага Белінвестбанка судзяць па трох артыкулах. Два з іх нечаканыя

| Навіны | 0

Як паведамляе Наша Ніва, падсудны — Алег Гарэлаў. Ён выпускнік камерцыйнага факультэта Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі. У «нулявыя» Алег Гарэлаў мог працаваць ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС. Прынамсі чалавек з такімі ж імем і прозвішчам актыўна даваў каментары раёнкам з рознай нагоды, але перастаў каля 2009 года.



Алег Гарэлаў падчас працы ў «Дэльта Банку» (фота: kp.ru)


У 2010-х ён працаваў у Дэльта-Банку і ўзняўся там да начальніка Цэнтральнага банкаўскага ўпраўлення. Банк збанкрутаваў у 2015. Імаверна, пасля гэтага Гарэлаў перайшоў у Белінвестбанк.



Алег Гарэлаў (фота: belinvestbank.by)


Там Гарэлаў дарос да кіраўніка дырэкцыі Белінвестбанка па Гомельскай вобласці. Апошняя навіна пра яго датуецца лютым 2023. А ў снежні 2023 кіраўніком замест яго назначылі Паўла Юркаўца, былога кіраўніка Белінвестбанка па Мазыры.

Суд над Алегам Гарэлавым пачаўся 8 лютага ў Гомельскім абласным судзе. Яго вінавацяць па трох артыкулах: «атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры» (ч. 3 арт. 430), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «незаконныя выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных рэчываў без мэты распаўсюду» (ч. 1 арт. 328). Яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Нагадаем, праблемы ў Белінвестбанка пачаліся ў красавіку 2022-га, калі быў затрыманы былы кіраўнік «Белінвеста» Андрэй Брышцелеў. Суд на ім пачаўся ў снежні 2023 года. Банкіра судзілі за атрыманне хабару — ён дапамог бізнэсоўцу узяць крэдыт, які той не мусіў атрымліваць згодна з банкаўскімі пратаколамі.

Пакiнуць каментар

Звыш 2 тысяч палітычных «крыміналак»: у СК распавялі, па якіх прычынах часцей рэпрэсуюць жыхароў Гомельскай вобласці

| Навіны | 0

Летась на Гомельшчыне ўзбудзілі 539 палітычна матываваных крымінальных спраў, якія афіцыйна называюць «справамі экстрэмісцкай накіраванасці».

С-400, «зубы дракона», военный городок: международные эксперты оценили военные преобразования в Гомельской области

| Навіны | 0

В целом отмечается, что создание Южного оперативного командования преследует цель создать военное присутствие вблизи юго-восточной границы для подготовки к возможному конфликту в Украине.