Краязнаўцы знайшлі самыя старыя вулічныя здымкі Гомеля

| Гісторыя

Краязнаўцы супольнасці Пошукі старога Гомеля знайші некалькі здымкаў 1889 года. Аказалася, гэта самыя старыя вядомы фотаздымкі гомельскіх вуліц.




На фотаздымках прадстаўлены фотарэпартаж з перапахавання Івана Паскевіча і ягонай жонкі Елізаветы. Менавіта для гэтага ў Гомель прыехаў фатограф.

Іван Паскевіч нарадзіўся ва ўкраінскай Палтаве і паходзіў з казацкага роду. Дзякуючы ўдзелу ў карных аперацыях у інтарэсах Расійскай імперыі (на Каўказе, у Венгрыі, Польшчы), вайне ў Турэччыне, атрымаў званне фельдмаршала. У 1856 годзе Іван Паскевіч памёр у Польшчы, а ў 1889 годзе парэшткі фельдмаршала і яго жонкі Лізаветы прывезлі ў Гомель для перапахавання ў новапабудаваным склепе за Петрапаўлаўскім саборам на тэрыторыі палацавага комплексу Паскевічаў.

Усяго знойдзена тры фотаздымкі з той цырымоніі.  Краязнаўцы паспрабавалі лакалізаваць гарадскія вуліцы канца 19 стагоддзя, якія зафіксаваныя на фота.

Першы здымак з серыі — «прыбыццё гроба фельдмаршала князя Паскевіча ў Гомель».




На фота людзі ўтварылі калідор на чыгуначнай платформе перад таварным вагонам для вынаса парэшткаў князя і княгіні.

Дакладна прывязаць месца краязнаўцы не змаглі: на пазнейшых здымках пабудова на заднім плане незаўважная, тып ліхтароў на платформе больш нідзе не сустракаецца. Але подпісу можна верыць: прыкладна так выглядала станцыя Гомель 1889 годзе на 16-м годзе існавання.  

На другім здымку натоўп людзей і саркафагі з парэшткамі сярод вуліцы з вясковай забудовай — прыкладна так выглядала вуліца Замкавая ў Гомелі да пачатку будаўнічага буму ў 1890-х гадах. На фота няма звыклых цагляных прыбытковікаў, а драўляныя дамы яшчэ не мелі складанага разьбянога дэкору. 




Лакалізаваць месца ў такіх умовах вельмі складана. На гэтым фота адсутнічаюць простыя арыенціры: не бачна культавых пабудоў і палацу. 

Краязнаўцы з Пошукаў мяркуюць, што на здымку ўсё ж прысутнічае адзін аб'ект, які можа дапамагчы лакалізаваць працэсію — гэта сілуэт капітальнага будынку з вальмавым дахам на заднім плане на фоне дрэваў. Так у 1889 годзе магла выглядаць багадзельня на вуглу Замкавай (пр-т Леніна) – Канатнай (Ірынінскай), якая месцілася на старых праваслаўных могілках.

Колерам на старым здымку пазначаны будынак, які імаверна з'яўляецца багадзельняй.







Трэці здымак з перапахавання Івана Паскевіча краязнаўцы лакалізавалі каля перакрыжавання вуліцы Замкавай (пр-т Леніна) і з Траецкай (Сялянская).



На ранішнім фота працэсія крочыць па шырокай вуліцы з фронтам драўлянай забудовы. На пярэднім плане зялёная зона з лужынай і чатырохканцовы драўляны крыж. На заднім плане ўвагу прыцягвае вуглавы драўляны будынак з вежачкай. За крыжом можна разглядзець дом з мезанінам.


Пропагандисты обвинили в геноциде «практически современный Евросоюз» и не заметили, как рассказали о преступлениях российских радикальных националистов

| Гісторыя | 0

Белорусские силовики искали виновных в геноциде беларусского народа во время Второй мировой войны и вышли на РОА. Флагшток рассказывает детали расследования, показанные на Гомельском региональном телеканале.

Фільмы, якія могуць вас уразіць. Як замежныя дакументалісты вывучалі на Гомельшчыне наступствы Чарнобыльскай катастрофы

| Гісторыя | 0

26 красавіка споўнілася 37 год з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Наступствам чарнобыльскай трагедыі было прысвечана шмат розных фільмаў. Прадстаўляем чатыры фільмы замежных кінарэжысёраў, якія могуць вас уразіць. Усе гэтыя стужкі былі знятыя на Гомельшчыне.