Як выглядалі сустрэчы на Партызанскай Крынічцы 50 год назад і сёння

| Гісторыя

Сёння пад Гомелем пасля двух гадовай рэканструкцыі прайшло адкрыццё адноўленай Партызанскай Крынічкі. Флагшток знайшоў старую стужку, дзе зафіксаваная сустрэча партызанаў каля таго ж самага помніка 50 год таму назад і параўналі, як змянілася мерапрыемства. 

Адсканаваўшы чорна белую стужку, мы пабачылі сціплую сустрэчу жывых сведкаў Другой сусветнай. Старыя фотаздымкі былі зробленыя гомельскім фатографам Сямёнам Хейфецэм падчас штогадовай жнівеньскай сустрэчы ў першай палове 1970-х гадоў. Больш дакладную дату высветліць не атрымалася.

На фотаздыздымках сціпла апранутыя людзі з узнагародамі. Частка з іх — удзельнікі партызанскага атраду, які месціўся пад Гомелем у 1941–1943 гадах. Некаторыя людзі са статуснымі ардэнамі і медалямі. У іншых, ваенныя ўзнагароды разбаўленыя юбілейнымі ці трудавымі медалямі. 










Праз паўстагоддзе ўсё змянілася. Дзеючыя ўлады пабачылі ў вайсковых святах повад для сваёй легітымацыі. У выніку мерапрыемствы згубілі першапачатковы сэнс дзён памяці і зрабілі іх падобнымі на карнавал з ваяўнічай рыторыкай «можам паўтарыць».

У працэсе двухгадовай рэканструкцыі комплексу «Партызанская Крынічка» было выдаткавана каля 2 мільёнаў долараў, каля помніка з'явіўся комплекс бетонных зямлянак і акопаў для правядзення рэканструкцый. Дзеля пошукаў сродкаў на будоўлю абвяшчаліся прымусовыя суботнікі, прыцягваўся труд непаўнагадовых і асуджаных. 

Асобнай ганебнай старонкай найноўшай гісторыі стала сумяшчэнне ў адзіным комплексе тэмаў партызанскага лагера і «генацыду беларускага народа». Побач з партызанскай стаянкай пракуратура выявіла шматлікія масавыя пахаванні растраляных грамадзян. Падладжваючыся пад палітычную кан'юнктуру, улады абвесцілі загінулых ахвярамі нацыстаў. Агульнавядомы факт аб растрэлах у гэтым месцы грамадзян органамі НКВД ў другой палове 1930-х гадоў чыноўнікі праігнаравалі.

 




Пропагандисты обвинили в геноциде «практически современный Евросоюз» и не заметили, как рассказали о преступлениях российских радикальных националистов

| Гісторыя | 0

Белорусские силовики искали виновных в геноциде беларусского народа во время Второй мировой войны и вышли на РОА. Флагшток рассказывает детали расследования, показанные на Гомельском региональном телеканале.

Фільмы, якія могуць вас уразіць. Як замежныя дакументалісты вывучалі на Гомельшчыне наступствы Чарнобыльскай катастрофы

| Гісторыя | 0

26 красавіка споўнілася 37 год з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Наступствам чарнобыльскай трагедыі было прысвечана шмат розных фільмаў. Прадстаўляем чатыры фільмы замежных кінарэжысёраў, якія могуць вас уразіць. Усе гэтыя стужкі былі знятыя на Гомельшчыне.