«Па ТВ усё прыгожа, а на справе — вымучаныя дзевачкі». Прыхільніца Лукашэнкі паскардзілася на працэдуру адбору ўдзельніц для сустрэчы чыноўнікаў

| Горад | 0

Пра «дзяржстандарт» прыгажосці расказала гомельская актывістка Наталля Пяшэвіч у чаце прарэжымнага аб’яднання «Патрыёты Беларусі».



У чаце актывістаў-лукашэнкаўцаў Пяшэвіч распавяла, што яе дачку выбралі для сустрэчы міністра Піневіча на медыцынскай канферэнцыі:

«Маю дачку выбралі сёння для сустрэчы міністра здравааховы. Какошнікі, чырвоная памада, кудры і гэтак далей».



Кадр відэа з рэпетыцыі


Працэс адбору дзяўчат для афіцыйнага мерапрыемства не спадабаўся дачцэ актывісткі:

«Яна сказала, што як на панэлі сябе адчувала, калі падбіралі дзяўчынак-медыкаў. Рост, абавязкова худзенькая і з цёмнымі доўгімі валасамі». 


Не спадабаўся актывістцы і казёны макіяж:

«А мэйкап ім зрабілі… прыклад таго, як з дзяўчынкі, якая выглядае ледзь на 18, стварылі 30+. Па ТВ усё прыгожа назіраем, караваі, прыгажуні... а на справе — вымучаныя дзевачкі».



На фота дзяўчыны для сустрэч чыноўнікаў падчас адкрыцця пуцеправода ў Новай Беліцы (ілюстратыўнае фота)

Пакiнуць каментар