«Тое, чаго нам усім даўно не хапала!» У Гомелі пачалі будаваць 60-метровы флагшток
| Будаўніцтва флагштокаУлады Гомеля з другой спробы наважыліся пачаць усталёўку флагштока на плошчы Леніна. На пляцоўцы каля Белтэлекама ўжо працуе бурыльная тэхніка для падрыхтоўкі фундамента флагштока.
Як заўважаюць эксперты ініцыятывы «Пошукі старога Гомеля»:
«Гэта апошняе, што трэба Гомелю на фоне ўсіх гарадскіх праблем. Вось менавіта такім чынам выглядае непрыхаванае нахабства і карупцыя».
Эксперты адзначаюць, што будаўніцтва пачалося ў абыход дзеючага закону, які рэгламентуе ахоўныя зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы ансамбль» і рэжымы яго выкарыстання: ён наўпрост забараняе любое будаўніцтва на плошчы Леніна і пляцоўцы перад Белтэлекамам.
Інфармацыі пра грамадскае абмеркаванне будаўнічага праекта ў дзяржаўных органах не было.